Даступнае асяроддзе: жыццё без бар’ераў

Раённы міжведамасны семінар пад такой назвай арганізаваў аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Асноўная ўвага была звернута на пытанне стварэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю і рэалізацыі іх праў на актыўны ўдзел у сацыякультурным жыцці. Педагагічным работнікам аб гэтым не толькі расказалі, але і паказалі на практыцы.

– Сёння наша дзяржава аказвае значную падтрымку людзям з інваліднасцю і стварэнню даступнага для іх асяроддзя, што мы бачым у многіх сацыяльна значных установах, дзе для іх ствараюцца ўмовы бесперашкоднага наведвання, –  адзначыла старшыня абласной арганізацыі “БелТІЗ” Ірына Новікава.

Інструктар гэтай арганізацыі Алена Міхневіч правяла пазнавальны практыкум, у час якога разгледзелі розныя сітуацыі, у якіх могуць аказацца людзі са слабым зрокам і як у такіх выпадках ім правільна дапамагчы. Цікавымі атрымаліся разважанні наконт таго, ці дарэчы выкарыстоўваць у адносінах да невідушчых людзей слова “глядзі”.

Падрабязней на канцэпцыі дзяржавы ў адносінах да інвалідаў, далейшай перспектывы развіцця гэтага кірунка, на праграме “Сацыяльная абарона” на 2021-2025 гады ў Гродзенскай вобласці спынілася спецыяліст камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Наталля Таўрэль.

– У Дзятлаўскім раёне жывуць 429 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з іх 43 інваліды. Сістэма адукацыі раёна прапаноўвае розныя варыянты арганізацыі адукацыйнага працэсу і аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі такім дзецям, – расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – На базе ўстановаў адукацыі функцыянуюць дзве спецыяльныя групы і 11 груп інтэгрыраванага навучання і выхавання, 16 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 25 класаў інтэгрыраванага навучання, па медыцынскіх паказаннях арганізавана навучанне на даму для чатырох навучэнцаў. У раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі навучаюцца 19 дзяцей з інваліднасцю, у сямі ўстановах уведзена 6,5 штатных адзінак выхавальнікаў для персанальнага суправаджэння дзяцей з аўтызмам.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Аксана Пацыновіч падзялілася вопытам работы па стварэнні даступнага безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых людзей у іх установе адукацыі, якое было зроблена ў 2024 годзе, заўважыла, што гэта было складаней, чым у новым будынку, аднак зрабіць, як бачна, рэальна.

Спецыялісты, якія выступалі, адзначылі, што ў нашым раёне шырока забяспечваецца фізічная, інфармацыйная, сацыякультурная даступнасць для людзей з інваліднасцю сацыяльна значных аб’ектаў інфраструктуры. Таксама паразважалі аб праблемах фарміравання даступнага асяроддзя жыццядзейнасці для фізічна аслабленых людзей ва ўстановах адукацыі і якія існуюць бар’еры і шляхі іх пераадолення, аб рэалізацыі для такіх людзей прынцыпу “для нас – разам з намі”.

­– Нагадаю, што ва ўстановах адукацыі раёна навучаюцца 83 дзіцяці з інваліднасцю, з іх 50 – ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, таму спадзяюся, што прадстаўленая інфармацыя ў рамках семінара будзе карысная для работы педагогаў з такімі дзецьмі, – падкрэсліла спецыяліст аддзела адукацыі Алена Чайкоўская.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago