Па зерне, агародніну, саджанцы дрэваў або яблыкі дзятлаўчане і госці горада спяшаюцца на сельскагаспадарчы кірмаш, які праходзіць на рынку па вуліцы Савецкай у Дзятлаве.

Сваю прадукцыю на ім прадстаўляюць сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны, раслінаводчыя і фермерскія гаспадаркі, пасечнікі, садаводы і агароднікі, якія беражліва выгадавалі ўраджай на сваіх прысядзібных участках.

Вялікім попытам сёння карыстаецца збожжа: за гадзіну да афіцыйнага пачатку мерапрыемства ўжо шмат было раскуплена.

– Гэта чацвёрты кірмаш сёлета, у якім мы ўдзельнічаем. Сёння прывезлі цэлы МАЗ з прычэпам збожжа. У асартыменце ў нас была пшаніца, кукуруза, ячмень, трыцікале, авёс, жыта, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай      рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка. – Ячмень і кукурузу прадалі адразу, астатнія культуры, думаю, таксама хутка рэалізуем. Сёння практычна ўсе гаспадаркі раёна прывезлі збожжа, таму павінна хапіць усім.

Ажыятажны інтарэс назіраўся каля гандлёвых месцаў КСУП “Жукоўшчына” і ААТ “Дварэц-Агра”, дзе прадавалі бульбу, бойка ішоў гандаль капустай, цыбуляй і буракамі.

Дзятлаўчанін Васіль Шавель расказаў, па што прыйшоў на кірмаш:

– Сам я вырошчваю агародніну на сваім участку, для нашай сям’і хапае. Хачу набыць пару мяшкоў бульбы для хатняй жывёлы. Кірмаш задавальняе, усё, што патрэбна, тут знайшоў. Дзякуй арганізатарам, што ёсць магчымасць запасціся на зіму ў адным месцы.

Нягледзячы на сырое надвор’е і ранні час, пакупнікоў на кірмашы нямала. Адны пад’язджаюць машынамі, каб загрузіць туды некалькі мяшкоў, другія набываюць агародніну пакрыху, як сям’я Рудзікаў, якая прыехала па цыбулю.

– На раённым кірмашы мы сёлета першы раз, прыехалі па цыбулю  і капусту, каб на запас палажыць і заквасіць. Не мы адны хочам набыць свежую агародніну, нават давялося крыху пастаяць у чарзе. Задаволены і пакупкамі, і цэнамі, – расказваюць Вікторыя і Сяргей. 

Акрамя сельгаспрадпрыемстваў, сезонныя тавары на кірмашы прадставіў Дзятлаўскі лясгас.

– Асартымент у нас сціплы: мёд гэтага года, тушонка з дзятлаўскіх аленяў, венікі гаспадарчыя, – расказвае спецыяліст лясгаса Алена Свораб. – Пры гэтым гандаль ідзе някепска: прывезлі больш за 40 венікаў, і ўжо амаль усе прадалі. Хачу адзначыць, што дзятлаўчане, якія сёння не змаглі наведаць кірмаш, будуць мець магчымасць купіць нашу прадукцыю ў лясніцтвах раёна або непасрэдна ў лясгасе.

Жадаючым купіць саджанцы, брусніцы або яблыкі быў прадастаўлены багаты выбар. Пры гэтым некаторыя з наведвальнікаў кірмашу цікавіліся, ці прыедуць прадаваць бульбу на насенне:

– Кожны год набываем насенне бульбы ў машыне Шчучынскага філіяла Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства. Хацелася б купіць гатункі “першацвет”, “маніфест”, “скарб” першай рэпрадукцыі, якія добра сябе паказалі. Спадзяёмся яшчэ пабачыць прадаўцоў са Шчучыншчыны ў нас.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае  #АПК #сельское хозяйство

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

19 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

19 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

21 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

22 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

24 часа ago