Дарагія дзятлаўчане! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэты святочны дзень асаблівы ў нашай гісторыі. Сёння мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды аберагаў і працягвае аберагаць нашу Радзіму. Мы ўдзячны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў.

Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужных, цвёрдых духам людзей. Любы беларус, які знаходзіцца на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – найперш абаронца сваёй
Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у павелічэнне багацця і славы нашай краіны.

У гэты дзень жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

7 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago