У гэтым навучальным годзе я заканчваю Казлоўшчынскую сярэднюю школу.

Тры гады таму ўступіла ў валанцёрскі атрад “Нераўнадушнае сэрца”.

У час эпідэміялагічнай сітуацыі адзінока пражываючыя асабліва маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Адзін з іх – Аляксандр Добыш, інвалід II групы. Штотыдзень рабяты з атрада наведваюць Аляксандра Іванавіча, прыносяць неабходныя прадукты. А галоўнае, што кожная сустрэча прыносіць яму цяпло і клопат.

І з таго часу, як я стала валанцёрам, маё жыццё напоўнілася рухам. У нашым свеце і так дастаткова зла, таму нам варта быць больш уважлівымі і добрымі ў адносінах адзін да аднаго, у адносінах да людзей, якія маюць патрэбу ў нас.

Валерыя Гушча,
навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации