З 1 лютага 2015 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму і склаў 1 428 100 рублёў, сярэднемесячная заработная плата працаўнікоў Рэспублікі Беларусь для разліку памераў дапамогаў – 6 460 634 рублі.
У сувязі з гэтым дапамога на дзяцей за перыяд з 1 лютага 2015 года па 30 красавіка 2015 года будзе выплачвацца ў наступным памеры:
аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці – 14 281 000 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 19 993 400 рублёў;
дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 1 428 100 рублёў;
дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў складае: на першае дзіця — 2 261 200 рублёў, на другое і наступных дзяцей – 2 584 300 рублёў, на дзіця-інваліда – 2 907 300 рублёў.
Звяртаем увагу жанчын, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дамовах (дамовах падраду) у час знаходжання іх у водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў: дапамога на перыяд дзеяння грамадзянска-прававой дамовы прызначаецца і выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў ад усталяванай.
Права на дапамогу на дзяцей старэй за 3 гады маюць сем’і, якія адносяцца да катэгорый сем’яў, у якіх:
— выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;
— выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
— бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай службы;
— абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі здзяйсняе догляд яго.
Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў складае на кожнае дзіця 714 050 рублёў, а на дзіця-інваліда – 999 700 рублёў.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў і дапамога на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў выплачваюцца за бягучы месяц.
Тэлефон для даведак 2-12-72.
М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…