З дабрачынным візітам наш раён чарговы раз наведалі валанцёры арганізацыі “Сябры Дзятлава” з Люксембурга. Арганізацыя супрацоўнічае з нашым рэгіёнам на працягу многіх гадоў, і кожны год прыязджае з новай дапамогай.

Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу валанцёры наведалі ў суправаджэнні нязменнага перакладчыка Людмілы Грыб, настаўніцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая дапамагала гасцям і гаспадарам пераадольваць моўны бар’ер. З галоўным доктарам установы Марыя Максімовіч візіцёры павіталіся, як з даўняй знаёмай. Не дзіўна: “Сябры Дзятлава” шмат гадоў таму ўзялі гуманітарнае шэфства над райбальніцай. Летась, напрыклад, забяспечылі ўстанову аргтэхнікай: набылі 7 камп’ютараў. На гэты раз ад “Сяброў Дзятлава” Цэнтральная раённая бальніца атрымала новае медыцынскае абсталяванне для аддзялення хуткай дапамогі —  дэфібрылятар і апарат тэлеЭКГ, які здольны не толькі рабіць кардыяграмы сэрца, але і перадаваць іх на адлегласці. Таксама валанцёры набылі памперсы для коек сястрынскага догляду, цацкі, памперсы і сродкі гігіены для дзіцячага аддзялення раённай бальніцы (для маленькіх пацыентаў, якія знаходзяцца тут з-за сацыяльнага недабрабыту).

Медыцынскае абсталяванне ўрачыста ўручылі старшаму фельчару хуткай дапамогі Ірыне Ішуцінай.

Карэспандэнтцы газеты расказалі, што бальніца — не адзіная ўстанова, якой традыцыйна аказваюць дапамогу “Сябры Дзятлава”. Сёлета ў спісе атрымальнікаў яшчэ яслі-сад №1 горада Дзятлава, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і араторый. Таксама валанцёры набудуць харчовыя прадукты і лекі для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян і сем’яў, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Нягледзячы на тое, што “Сябры Дзятлава” невялікая арганізацыя, яе ўдзельнікі стараюцца дапамагчы як мага большай колькасці людзей нашага рэгіёна, якія маюць у гэтым патрэбу. Валанцёры ўпэўнены, што медыцынскае абсталяванне, якое яны набылі для Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, будзе дапамагаць у дыягностыцы і лячэнні пацыентаў на працягу многіх гадоў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации