Падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі без сродкаў абароны не можа абысціся ніводзін медык.
Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа добра гэта ведае і рэгулярна дапамагае медыцынскім работнікам Дзятлаўшчыны са сродкамі першай неабходнасці.
На гэты раз старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк завітала ў Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб перадаць ахоўныя маскі, шапкі, бахілы і пальчаткі.
Галоўны доктар райЦГЭ Алена Шайбак падзякавала Галіне Эдвардаўне за дапамогу:
‒ Вельмі прыемна, што Чырвоны крыж не забывае пра людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, нават у такой няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі. Вялікі дзякуй за шчодрую і своечасовую падтрымку.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…
Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…
Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…
Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…