Дапамажыце знайсці чалавека

Аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адшукваецца Сяргей Уладзіміравіч Загдай, 26.01.1939 года нараджэння, які прапаў без вестак.

Ён ураджэнец і жыхар вёскі Даўгялавічы, пайшоў з дому ў невядомым напрамку 21 верасня 2003 года і да гэтага часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Яго прыкметы: цяпер мужчыну на выгляд 80 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія, прамыя, сівыя, лоб высокі, бровы дугападобныя, доўгія, вочы блакітныя, нос вялікі, прамы, вушы і рот вялікія, падбародак двайны.

Асаблівыя прыкметы: вялікі палец на левай руцэ не выпрамляецца, на спіне на правай лапатцы ёсць нарост у выглядзе курынага яйка, каля левай лапаткі – чорная радзімая пляма памерам каля сантыметра квадратнага. Пра сябе амаль нічога не можа паведаміць, кепска вымаўляе словы, з’яўляецца інвалідам з дзяцінства.

Быў апрануты ў фіялетавую кашулю ў клетку з перавагай сіняга колеру, цёмна-сінія штаны з матэрыялу ў дробную палоску, моцна паношаныя светла-карычневыя туфлі.

Пры сабе меў маленькі кухонны нож з касцяной ручкай белага колеру з адтулінай, цыгарэты “Прыма”.

Калі вам што-небудзь вядома аб месцазнаходжанні і лёсе С. У. Загдая, неадкладна паведаміце ў аддзел крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 8-01563-2-12-60, 8-029-6800529 або ў дзяжурную часць: 8-01563-2-13-34, 8-01563-2-21-68 ці 102.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

5 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

5 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

5 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

6 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

6 часов ago