Давер насельніцтва, дапамога мясцовых жыхароў у папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў вельмі важныя для паспяховай работы ахоўнікаў правапарадку. Вось і нядаўна такое супрацоўніцтва дало плён у рабоце міліцыі. На працоўнай нарадзе ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі жыхарам аграгарадка Гезгалы Наталлі Васільеўне Вітко і Аляксандру Аляксандравічу Адамчыку (камандзіру добраахвотнай дружыны пры Жукоўшчынскім сельскім савеце) былі ўручаны грашовыя прэміі за аказанае садзеянне органам унутраных спраў пры раскрыцці асабліва цяжкага злачынства.

А здарылася гэта так. У адзін з вечароў на пульт аператыўна-дзяжурнай службы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне ад работнікаў “хуткай дапамогі”. Медыкі расказалі, што дапамаглі грамадзяніну, у якога дыягнаставалі пералом нагі. Траўму, па словах пацыента, яму нанеслі, гэта значыць, здарэнне мела крымінальны характар.

У бальніцу накіраваліся супрацоўнікі міліцыі і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У час размовы з імі пацярпелы, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, даваў блытаныя паказанні. Аднак стала зразумела, што напалі невядомыя, пабілі і забралі прадукты харчавання.

Агляд месца здарэння, іншыя праведзеныя тэрміновыя аператыўна-вышукавыя і следчыя мерапрыемствы не пацвердзілі праўдзівасці словаў пацярпелага. Міліцыя прадоўжыла высвятляць абставіны здарэння. Тады на дапамогу праваахоўнікам прыйшлі жыхары аграгарадка Гезгалы Наталля Васільеўна Вітко і Аляксандр Аляксандравіч Адамчык. Яны расказалі пра акалічнасці здарэння, аднавілі малюнак падзеяў, з чым пазней поўнасцю пагадзіўся пацярпелы.

Аказалася, што тым вечарам мужчына сустрэў свайго раней судзімага знаёмага. У пацярпелага ў руках была бутэлька піва, якое захацеў пакаштаваць суразмоўца. У час распіцця алкагольнага напою паміж імі пачалася сварка. Агрэсар ударыў пацярпелага нагою па назе, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Па факце здарэння была ўзбуджана крымінальная справа з катэгорыі “асабліва цяжкіх” па артыкуле 202 частка 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — разбой, учынены з нанясеннем цяжкага цялеснага пашкоджання. Такім чынам, дзякуючы ўважлівасці і неабыякавасці грамадзян, выявілася праўда. Дзятлаўская міліцыя ўдзячна Наталлі Васільеўне і Аляксандру Аляксандравічу за дапамогу ў высвятленні абставінаў здарэння.

А. ЗЕНАЎ,

першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации