Дапамагчы несправядліва пакрыўджаным

Прафесія юрыста заўсёды была і застаецца адной з самых папулярных, запатрабаваных і шматгранных, бо з’яўляецца ўніверсальнай.

Юрыдычныя паслугі неабходны ў многіх сферах дзейнасці – ад судовай сістэмы да вытворчасці.

Ёсць свае  маладыя, абаяльныя, але ўжо вопытныя і кампетэнтныя юрысты і ў райвыканкаме. Напярэдадні прафесійнага свята галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў Вераніка Чэпукойць расказала аб выбары прафесіі, жыццёвым прызванні і нюансах работы ў дзяржаўнай структуры.

– Чаму ваш выбар выпаў на юрыспрудэнцыю?

– Калі ў выпускным класе задумалася, кім хачу стаць, шукала спецыяльнасць, якая адпавядала б майму характару. Мабыць, у выбары прафесіі я кіравалася тым, што юрыст можа дапамагчы несправядліва пакрыўджанаму чалавеку абараніць яго правы, аднавіць на рабоце, вырашыць спрэчныя пытанні. На практыцы гэта прафесія аказалася складанай, але цікавай: яна патрабуе пунктуальнасці, уважлівасці, лагічнага мыслення і вялікай самааддачы. Каб дабіцца поспехаў у маёй справе, трэба мець не толькі вялікае жаданне і талент, але і любіць яе. Пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства” вярнулася на радзіму, а з сакавіка 2018 года працую тут, у райвыканкаме. Спачатку было няпроста, але настойлівая работа, цікаўнасць і самадысцыпліна дапамаглі.

– У чым заключаецца работа ў аддзеле?

– Мае штодзённыя абавязкі даволі разнастайныя: трэба займацца не канкрэтнай галіной права, а аднолькава разбірацца ў зямельным, жыллёвым, грамадзянскім, працоўным заканадаўстве. Наш аддзел займаецца абаронай правоў спажыўцоў на стадыі падачы іскавых заяваў, мне самой не раз даводзілася прадстаўляць інтарэсы грамадзян у судзе. Нават сёлета былі такія выпадкі, яны вырашыліся станоўча для заяўнікаў. Таксама з калегамі кансультуем супрацоўнікаў райвыканкама пры распрацоўцы дакументаў, адміністрацыйных працэдурах, правяраем праекты рашэнняў на адпаведнасць заканадаўству і завяраем іх, праводзім працэдуру дзяржаўных закупак, удзельнічаем у рабоце адміністрацыйных і наглядавых камісій.

– Ці адчуваеце важнасць сваёй работы?

Адназначна, так. За час, пакуль працую, толькі яшчэ больш палюбіла тое, чым займаюся. Па спецыфіцы дзейнасці неабходна пастаянна развівацца, удасканальвацца, даведвацца новыя нюансы ў прававой сферы. Кожны новы зварот, новая справа як выклік уласным разумовым і прафесійным здольнасцям. Цікава яе вырашаць і атрымліваць асаблівае задавальненне, калі ўсё ўдаецца.

– Якімі якасцямі, на вашу думку, павінен валодаць юрыст?

–  Ён найперш павінен быць чалавекам сумлення  і справядлівасці. Сапраўдны прафесіянал мусіць быць высакакласным спецыялістам і рэгулярна павышаць сваю кваліфікацыю, адрознівацца ўважлівасцю, мэтанакіраванасцю, працалюбствам, скрупулёзнасцю. Акрамя таго, юрысты, якія працуюць з людзьмі, павінны ўмець суперажываць і быць спагадлівымі.

– Як адпачываеце ад работы?

Люблю спакойны хатні адпачынак, гэта чытанне кніг або рукадзелле – вышываю бісерам. Таксама з задавальненнем гуляю па нашым прыгожым горадзе.

– Што пажадаеце калегам з нагоды свята?

Хачу пажадаць прафесійных поспехаў і здароўя: у наш час гэта вельмі актуальна. Галоўнае – верыць у свае сілы і веды, і тады ўсё атрымаецца ў нашай нялёгкай прафесіі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Профилактика ВИЧ-инфекции

ВИЧ-инфекция – хроническое  инфекционное заболевание, возникающее вследствие  заражения   вирусом  иммунодефицита  человека, поражающего иммунную систему человека. …

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Кадравы дэфіцыт і хуткі пачатак уборачнай

Перадсвяточныя клопаты, завяршэнне сенажу, падрыхтоўка да жніва, рамонт Палаца Радзівілаў – на гэтыя і іншыя…

17 часов ago

Музыка в пути и символика «Славянского базара». В Минске презентовали «Фестивальный локомотив»

Презентация железнодорожного состава "Фестивальный локомотив" (в рамках акции "35 событий" в преддверии XXXV Международного фестиваля…

17 часов ago

Пожар вагона-бытовки в Санниках

27 июня в 15-41 спасателям на линию «101» поступило сообщение о пожаре вагона-бытовки на берегу…

18 часов ago

Загорание сухой травы в Белогурно

28 июня в 20-05 на линию «101» поступило сообщение о загорании сухой растительности по улице…

18 часов ago

Свята вышыванкі ў Наваельні

На адкрытай пляцоўцы каля Дома культуры жыхароў і гасцей гарпасёлка сабраў разам юбілейны дзясяты фестываль…

18 часов ago