Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

На базе Гезгалаўскага яслі-сада прайшоў абласны семінар па тэме “Арганізацыя палімоўнай прасторы ва ўстановах дашкольнай адукацыі: рэгіянальны аспект”, арганізаваны Валянцінай Аліевай, метадыстам цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, сумесна з Кацярынай Гайдук, метадыстам Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. У рабоце семінара прынялі ўдзел Алена Жадзейка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, і загадчыкі, намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці дашкольных установаў адукацыі.

У час семінара былі разгледжаны актуальныя праблемы Гродзенскай вобласці і сістэма работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага раёна па стварэнні палімоўнай прасторы ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Вопытам работы па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускіх нацыянальных традыцый як эфектыўнага сродка развіцця беларускага маўлення ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання падзялілася Святлана Усс, загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава.

Аб арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння з бацькамі па стварэнні неабходнага камунікатыўнага акружэння выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя ў сельскай установе дашкольнай адукацыі расказала прысутным Таццяна Мармыш, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя.

Удзельнікам семінара была прадстаўлена гульня-віктарына ў старэйшай групе па тэме “Мая любая старонка”, якую правяла Ала Шышко, выхавальнік Гезгалаўскага яслі-сада.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Более 120 тысяч человек в первый день XII Республиканского фестиваля национальных культур побывали в Гродно
Город как на ладони. В Гродно в первый день фестиваля открыли смотровую площадку
Дзяцінства павінна быць шчаслівым

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации