“Дай лесу новае жыццё!”. Вынікі

На Дзятлаўшчыне падведзены вынікі акцыі “Дай лесу новае жыццё!”.

Што зроблена, расказаў намеснік дырэктара ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксей Урбановіч:

– Гэта добраахвотная рэспубліканская грамадская акцыя, якая сёлета была прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году добраўпарадкавання, завяршылася 12 красавіка.

На Дзятлаўшчыне ў ёй паўдзельнічалі 207 валанцёраў, якія высадзілі 66 тысяч дрэўцаў на плошчы 11,8 гектара.

Работы па стварэнні новых лясоў праводзіліся ва ўсіх лясніцтвах Дзятлаўскага лясгаса, аднак найбольшая колькасць лакацый для пасадкі была ў Гезгалаўскім, Вензавецкім, Дзямянавіцкім, Казлоўшчынскім лясніцтвах.

Штогод у такіх акцыях прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўныя калектывы ўстановаў і арганізацый. Гэтай вясной таксама старт акцыі па добрай традыцыі быў дадзены калектывам Дзятлаўскага райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім.

Далучыліся да добрай справы ўстановы адукацыі, супрацоўнікі райаддзела міліцыі, пракуратуры, Следчага камітэта, Дэпартамента аховы, аддзела па надзвычайных сітуацыях, папраўчай калоніі-пасялення № 26, работнікі культуры, Цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай раённай бальніцы, раёна электрасетак, дэпутацкі корпус на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, аддзел адукацыі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу. 

Асноўнымі пародамі для аднаўлення лясных масіваў у нашым раёне былі сасна, елка, бяроза.

Дзятлаўскі лясгас шчыра дзякуе ўсім удзельнікам акцыі за дапамогу і плённую працу на карысць лясоў Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#лес #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 час ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

2 часа ago

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

6 часов ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

6 часов ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

20 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

20 часов ago