На працягу двух гадоў вучні школы  пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў займаліся даследчай работай “Другое жыццё поліэтылену”.

Дзеці даведаліся шмат цікавага не толькі аб выкарыстанні яго чалавекам, але і паднялі важную праблему забруджвання акружаючага асяроддзя поліэтыленам. Вучні ўдзельнічалі ў доследах, назіраннях, занятках-практыкумах. Таксама мелі месца майстар-класы і анкетаванне як вучняў школы, так і мясцовых жыхароў. У выніку праведзенай работы занялі 2-е месца ў раённым конкурсе даследчых работ.

Дзякуючы падрабязнаму вывучэнню праблемы поліэтылену, школьнікі навучыліся з яго сваімі рукамі рабіць карысныя рэчы. Вельмі не хацелася на гэтым спыняцца. Так узнікла ідэя рэалізаваць свае вырабы і направіць атрыманыя сродкі на лячэнне хворым дзецям. Вучні пазнаёміліся праз інтэрнэт з работай Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “UNIHELP”.

У рамках даследчай работы “Другое жыццё поліэтылена” 25 красавіка ў Дварэцкай сярэдняй школе прайшла дабрачынная выстава-продаж “Дабрыня даступная кожнаму”, якая суправаджалася рэкламай і заклікала кожнага жадаючага прыняць актыўны ўдзел. Адкрывала яе дзіцячая песня “Сонца для ўсіх”. Мэтай выставы-продажу стала прыцягненне грамадскасці і дзяцей да праблем забруджвання акружаючага асяроддзя, удасканаленне маральнага выхавання ў сучасных умовах. Галоўная ідэя – збор ахвяраванняў на аказанне дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў складаных жыццёвых умовах, удзел у іх лёсе. На выставе былі прадстаўлены цікавыя работы, выкананыя з поліэтылену школьнікамі 2-4 класаў.

Усе вырабы былі куплены педагогамі і вучнямі школы. Радасць дзяцей, пасля падвядзення вынікаў продажу была вельмі шчырая і кранала сваёй неабыякавасцю.

Вялікі дзякуй Ганне Кухарчык, да якой часта наведваецца наш валанцёрскі атрад. Гэтай чулай і добрай жанчыне 87 гадоў, і яна таксама ўнесла свой уклад у нашу дабрачынную акцыю.

Спадзяёмся, у дзяцей з’явіцца жаданне і далей  даследаваць нешта новае і незнаёмае, што будзе садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей, жаданню быць  міласэрнымі, добрымі і спагадлівымі.

Падобную акцыю мы правялі ўпершыню, і гледзячы на тое, з якой зацікаўленасцю і актыўнасцю яна прайшла, вырашылі праводзіць кожны год.

Усе грошы, атрыманыя ад рэалізацыі вырабаў з поліэтылену, былі пералічаны на рахунак Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “UNIHELP”.

Кіраўнікі і арганізатары дабрачыннай выставы-продажу – Святлана Гайдук, настаўніца пачатковых класаў і Вольга Сямашка выхавацель групы падоўжанага дня.

Вераніка ФАБІШЭЎСКАЯ,
педагог Дварэцкай сярэдняй школы

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации