Калі вадзіцель клапоціцца пра сваё аўто і дбайна рыхтуе яго да штогадовага тэхагляду, не варта баяцца прыдзірак ад інжынераў-дыягностаў. Узаемная павага пастаянных кліентаў і работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” вызначаюць узровень майстэрства і прафесіяналізму ў рабоце.
Пры тэхнічным аглядзе знешні выгляд кузава павінен быць чысты і не мець заўважных пашкоджанняў лакафарбавага пакрыцця на кузаве, дзвярах, дысках колаў і нумарных знаках. Рулявое кіраванне не павінна мець залішняга люфта. Абавязковая ўмова – рабочая тармазная сістэма, спраўнасць усіх светлавых прыбораў і гукавога сігналу.
Дакументы, неабходныя пры тэхаглядзе: тэхпашпарт, вадзіцельскае пасведчанне і талон, страхоўка, медыцынская даведка, квіток аб аплаце транспартнага падатку (памеры пошліны перыядычна мяняюцца, неабходна ўдакладняць на момант аплаты). Калі на аўтамабіль устаноўлена газавае абсталяванне – абавязкова дакументы на яго. І, вядома ж, трэба мець неабходную суму грошай для аплаты паслугаў па тэхаглядзе.
Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага тэхагляду, будуць аштрафаваны.
На Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” вядзецца комплексная праграма работы з кліентамі. Прадастаўляюцца розныя віды паслугаў. Напрыклад, правядзенне ў адным будынку тэхагляду, яго аплаты, па жаданні кліента – тэрміновага ўхілення на месцы дробных недахопаў аўтамабіля, выяўленых у час тэхагляду, атрыманне канчатковых дакументаў і дазволу на ўдзел у транспартным руху. Тэхагляд аўтамабіля займае ўсяго 20-25 хвілін. Станцыя працуе па прынцыпе папярэдняга запісу, што даўно пазбавіла аўтаўладальнікаў ад стаяння ў чэргах. Тут можна правесці камп’ютарную дыягностыку транспартнага сродка, калі патрабуецца рамонт, можна скарыстацца паслугамі аўтаслесара.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 2-60-00.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Стоит почитать:
Детские пособия повышаются в Беларуси с 1 мая
ФПБ создает базу данных о вакансиях в Беларуси
“Кірмаш вакансій” у Данілавічах
«Белнефтехим»: при нынешних ценах на нефть бензин подорожает
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…