1-2 кастрычніка ў рамках дабрачыннай акцыі “Гартаючы мінулага забытыя старонкі” спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна наведалі ветэранаў працы, якія шмат гадоў аддалі сацыяльнай службе.

Для іх прагучалі самыя шчырыя словы віншаванняў і былі ўручаны падарункі ў выглядзе прадуктовых набораў. Сустрэчы з былымі работнікамі атрымаліся цёплымі і прыемнымі.

Прадуктовыя наборы былі падрыхтаваны з дапамогай магазіна “Сударыня”, таму асаблівае “дзякуй” варта сказаць яго дырэктару Андрэю Турэвічу, які напрацягу двух гадоў аказвае спонсарскую дапамогу аддзяленню.

Таксама спонсарам па аказанні дапамогі малазабяспечаным пажылым грамадзянам выступіла прыватная прадпрымальніца Людміла Маркушэўская.

Дзякуючы падтрымцы гэтых нераўнадушных людзей свята завітала ў госці да многіх жыхароў нашага раёна.

Іна Петрукевіч,
загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации