Categories: Падзеі

Да дзяцей — з добрым сэрцам

Менавіта пад такім дэвізам прайшла дабрачынная акцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Прымеркавана яна была да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Актыўна да дабрачыннага мерапрыемства падключыліся і прадстаўнікі іншых арганізацый і службаў раёна.

Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Г. Касцюк, валанцёры арганізацыі — вучні гімназіі №1 горада Дзятлава, псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н. Бранкоўская, псіхолаг раённай бальніцы Н. Логіш, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку С. Крэйдзіч, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Д. Гульнік, работнікі культуры Г. Харлінская, В. Шпігановіч, Н. Нагорная і А. Майсюк наведалі Дзятлаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дзеткам з абмежаванымі магчымасцямі, якія вучацца тут, яны падарылі цацкі, паветраныя шары, каляндарыкі, прысмакі,а таксама часцінку сваёй душэўнай цеплыні.

Вясёлыя клоўны Бім і Бом, якія прыехалі з Наваельні, падрыхтавалі для дзяцей невялікае выступленне.
З добрым сэрцам удзельнікі акцыі завіталі і ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе знаходзіцца аддзяленне «Праменьчык» для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Моладзь з задавальненнем паўдзельнічала ў шэрагу конкурсаў і гульняў разам з вясёлымі клоўнамі Бімам і Бомам, патанцавала, прадэманстравала свае таленты і здольнасці, абмянялася ўражаннямі ад мерапрыемства за кубачкам чаю і  прысмакамі. Спонсарскую дапамогу ў іх набыцці арганізатарам акцыі аказаў магазін «Капеечка».

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

10 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

11 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

11 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

12 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

12 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

15 часов ago