Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Дзятлаўчане далучыліся да ўсенароднага збору манет (+відэа)

Наш раён прымае актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, якая гэтымі днямі праходзіць па ўсёй Беларусі.

Яна арганізавана палітычнай партыяй “Белая Русь” і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” у межах пагаднення з дабрачынным фондам Аляксея Талая.

Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч наведалі Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей, каб перадаць манеты на будаўніцтва трэцяга памятнага знака “Жывая памяць удзячных пакаленняў” да юбілею Вялікай Перамогі і ў памяць аб героях Айчыны ўсіх часоў.

– У 2024 годзе наш раён быў удастоены вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для Дзятлаўшчыны вялікі гонар сёлета прадоўжыць эстафету Памяці, далучыцца да ўсенароднай акцыі. Помнік, які будзе ўсталяваны ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам, стане сімвалам павагі і ўдзячнасці да тых, хто змагаўся за мірную будучыню, набліжаў Перамогу, але, на жаль, не пабачыў яе. Народны манумент будзе нагадваць пра важнасць захавання гістарычнай памяці і выхавання пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Гэта акцыя павінна стаць сапраўды ўсеахопнай, напамінам аб подзвігу савецкага салдата сённяшнім і будучым пакаленням, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч.

Усе манеты, сабраныя за час акцыі жыхарамі Беларусі і Расіі, будуць пераплаўлены і ўвойдуць у састаў помніка, які ўрачыста адкрыюць 9 мая на Паклоннай гары ў Маскве.

У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці.  Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны ва ўстановах адукацыі, адміністрацыйных будынках  арганізацый Дзятлаўшчыны. Акцыя прадоўжыцца да 11 красавіка 2025 года.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#акция #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

16 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

16 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

16 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

17 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

17 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

19 часов ago