Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом вакансій і пасяджэннем камісіі райвыканкама па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на чале з кіраўніком камісіі, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім. Службы прафілактыкі прадстаўлялі доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Антаніна Чарняк, участковы інспектар міліцыі АУС райвыканкама Арцём Карэцкі, старшы інспектар РАНС  Сяргей Новік, прысутнічаў асноўны ў гэтай мясцовасці наймальнік – дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі.

На пасяджэнне прыйшлі дзесяць чалавек. З кожным размова праводзілася ў індывідуальным фармаце, заадно падрабязна тлумачылі, што іх чакае, калі прадоўжаць злоўжываць спіртнымі напоямі. Усе гэтыя грамадзяне без выключэння атрымалі памяткі “Не прапальвай сваё жыццё”.

Сітуацыі былі разгледжаны розныя, аднак яны тычыліся адзінай праблемы – бытавога п’янства. Злоўжыванне алкаголем наклала свой адбітак на лёсы гэтых людзей: некаторыя па некалькі разоў ужо накіроўваліся ў лячэбна-працоўны прафілакторый і хутка зноў могуць атрымаць туды “пуцёўку”, хтосьці з-за сяброўства з “зялёным зміем” дапусціў прагулы, кагосьці засталі нецвярозым на рабочым месцы і асведчылі, былі і іншыя парушэнні, пэўным чынам звязаныя з асацыяльным ладам жыцця.

Разгледжаны паводзіны некалькіх работнікаў гаспадаркі, якія з-за згубнай звычкі пэўны час не з’яўляліся на працоўныя месцы. Кожны з прагульшчыкаў паабяцаў больш не дапускаць парушэнняў. Як заўважыў іх наймальнік, яны даюць абяцанні ўжо не першы раз. Сумна, што гаспадарка клапоціцца пра сваіх работнікаў, выдзяляе ім добраўпарадкаванае адрамантаванае жыллё, якое з цягам часу атрымальнікі ператвараюць у бруднае і непрыгляднае, да таго ж у госці да іх часта прыходзяць такія ж аматары прыгодаў. Тым не менш, за сітуацыяй на тэрыторыі сельсавета сочыць участковы інспектар міліцыі. Стараецца, каб самыя заўзятыя алкаголікі як мага хутчэй “зарабілі” адміністрацыйныя пратаколы для змяшчэння ў ЛПП. Напрыклад, адзін мужчына на гэты раз дадумаўся прыйсці на пасяджэнне савета ГПАП п’яным. Яго адразу асведчылі і пасля прафілактычнай размовы павезлі ў райаддзел міліцыі для адбывання адміністрацыйнага арышту.

Яшчэ некалькім мясцовым жыхарам, якія пэўны час не працуюць, пад роспіс прапанавалі прыдатныя вакансіі. Іх працаўладкаванне застанецца на далейшым кантролі.

Задача службаў прафілактыкі – сачыць за парадкам, бяспекай і дысцыплінай, у нашым раёне гэта ажыццяўляецца на сістэмнай аснове.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

11 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

11 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

12 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

14 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

16 часов ago