За кожнай узнагародай – праца людзей.

Сёлета сфера гандлю адзначае юбілей – 100 гадоў з дня яе ўтварэння. Напярэдадні значнай даты і прафесійнага свята павіншаваць, а таксама падзякаваць за прафесіяналізм і адданасць абранай прафесіі лепшым работнікам галіны ў раёне прама на рабочыя месцы выехала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Яна ўручыла падзячныя лісты старшыні райвыканкама намесніку дырэктара магазіна “Еўраопт” Ларысе Аблажэй, намесніку дырэктара магазіна “Еўраопт” Іне Дзядовіч, загадчыцы аддзела магазіна “Еўраопт” Галіне Семярнік, прадаўцу магазіна “Петушок” ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Анжаліцы Кедук, старшаму прадаўцу магазіна “Ветразь” КСУП “Жукоўшчына” Алене Лябецкай.

– Ідзе час, мяняюцца падыходы да работы з пакупнікамі, але па-ранейшаму запатрабаваная праца тых, хто стаіць за прылаўкам, хто клапоціцца кожны дзень, каб мы атрымлівалі лепшы асартымент, лепшыя цэны і лепшае абслугоўванне. Дзякуй вам за добрасумленную працу, штодзённую самааддачу. Поспеху, моцнага здароўя, добрага настрою, – пажадала жанчынам Вольга Антонаўна.

Ірына КАМАРОВА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации