27 мая ў Казлоўшчыне ўпершыню ладзілася свята Сёмуха ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць».
Гэта старажытнае земляробчае свята беларусаў і іншых славянскіх народаў, якое адзначаецца на сёмым тыдні пасля Вялікадня і сімвалізуе канец вясны і пачатак лета праз ушанаванне зеляніны, дрэў і кветак, якія знаходзяцца ў сваім росквіце. Уся ўвага скіравана да дрэў як да сакральных аб’ектаў, і самым ушанаваным дрэвам з’яўляецца бяроза. Менавіта ў яе вобразе ўшаноўваецца расліннасць – носьбіт жыватворчай моцы зямлі і сонца. Бярозка («май») – асноўны атрыбут траецкай абраднасці. Яе ставяць на падворках, на ганку, ля брамы, бярозавымі галінкамі аздабляюць сцены хат. Пасля свята гэтую зеляніну захоўвалі на працягу года і верылі ў яе магічную абараняльную сілу. У гэты дзень беларусы сустракаюць росквіт прыроды карагодамі, песнямі і танцамі.
Жахары i госці гарадскога пасёлка паглядзелі тэатралiзаванае прадстаўленне, абрад “Завіванне бырозкі” і “Ваджэнне куста”, а таксама канцэрт артыстаў Воранаўскага раёна, наведалі выставу-продаж народных рамёстваў, дзiцячыя атракцыёны, частаваліся салодкай ватай, поп-корнам.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры
Стоит почитать:
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым важным дзяржаўным святам! Гэта свята з’яўляецца сімвалам…
Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…
9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…
Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…
Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
View Comments
Вельмі добра, што не забываюцца народныя традыцыі