У акцыі “Нашы дзеці” актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вензавецкай школы-дзіцячага сада Іван Траскевіч наведаў шматдзетную сям’ю Ірыны і Аляксандра Храноўскіх з аграгарадка Вензавец. Там выхоўваюцца пяцёра дзяцей: двое – Паліна і Маша ходзяць у школу, Даша і Багдан наведваюць садок, а самы меншы Цімоша, якому нядаўна споўніўся гадок, дома з матуляй.
Дзеці атрымалі “смачную” кнігу “Казкі Дзядулі Мароза” – пакунак з цукеркамі і гульнёй, дзе трэба дапамагчы Снегавіку дабрацца да церама Дзядулі Мароза.
Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падрыхтавала разнастайныя салодкія падарункі для 20 шматдзетных сем’яў Дзятлаўшчыны, у якіх выхоўваюцца пяць і больш дзяцей. Пачастункі атрымаюць 111 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…