Акцыя “Нашы дзеці”. Неверагодныя прыгоды пад ёлкай

На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стартавалі раённыя ранішнікі.

24 снежня свята завітала да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Святочнае мерапрыемства для іх падрыхтавалі педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. У фае ўстановы і на калідорах юных гасцей, іх бацькоў, педагогаў сустракалі валанцёры, якія дапамагалі ўсім, каму неабходна была дапамога. Каб асаблівым дзецям было камфортна, у актавай зале іх запрасілі за столікі з пачастункамі.

Пачалося свята з віншаванняў, падарункаў і пажаданняў ад кіраўніцтва і грамадскіх арганізацый раёна. Моцнага здароўя, удачы, поспехаў, ажыццяўлення планаў і маленькага цуда для кожнага, хто яго чакае, у новым годзе пажадаў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Да віншаванняў далучылася намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна ўручыла падарункі не толькі ад жансавета, але і ад раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. Наступнымі прысутных віталі з падарункамі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, старшыня праўлення Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру Марыя Жыдко, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. У ліку гасцей таксама быў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Падарункі для асаблівых дзетак раёна перадаў дырэктар ТАА “Ізакам” Аляксандр Шалесны.

Свята пачалося з вясёлых песень. Дзеці ўжо збіраліся паклікаць Дзеда Мароза і Снягурачку, як на баль-маскарад завітала нячыстая сіла і вырашыла перамяшаць усе казкі ў казачным каралеўстве, каб сапсаваць дзецям свята. На дапамогу адразу ж прыбег памочнік Дзеда Мароза – Снегавік і яго казачныя сябры. Разам з імі юныя ўдзельнікі ранішніка падрыхтаваліся да сустрэчы навагодняга чараўніка і ўпэўнена прайшлі ўсе выпрабаванні, якія чынілі антыгероі: перадавалі рукавічку, прабіраліся праз сумёты, адгадвалі персанажаў казак, вадзілі карагоды, танцавалі. Дабро, як заўжды перамагло. Дзед Мароз і Снягурачка трапілі на свята, згулялі з дзецьмі ў гульні, паслухалі вершы, павадзілі карагоды вакол ёлкі. Было шмат радасці і весялосць.

Напрыканцы сустрэчы асаблівыя дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч падзякавала юным артыстам сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава за цудоўнае падарожжа ў казку і таксама ўручыла ім салодкія пачастункі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago