Categories: Падзеі

Цікавая сустрэча ў летніку “Эрудыт”

Навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава, якія адпачываюць у летніку “Эрудыт”, у Сусветны дзень донара крыві сустрэліся з валеолагам Дзятлаўскага райЦГЭ Наталляй Юрэня і старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк. Для гімназістаў госці правялі тэматычную гадзіну інфармавання.

Наталля Юрэня зазначыла, што Сусветны дзень донара крыві адзначаецца штогод. Такім чынам Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыцягвае ўвагу грамадскасці да гэтай важнай тэмы. Сёлета Дзень донара праходзіць пад лозунгам “Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём”. Донарам у Беларусі можа стаць паўналетні грамадзянін, які не мае хранічных захворванняў. З 1 па 15 чэрвеня ў нашай рэспубліцы праходзіць акцыя па добраахвотнай бясплатнай здачы крыві “У Беларусі добрае сэрца”. Кроў ратуе шмат чалавечых жыццяў, а бяда можа завітаць да любога чалавека.

Размову з навучэнцамі прадоўжыла Галіна Касцюк. Яна расказала, якую дапамогу людзям аказвае Таварыства Чырвонага Крыжа і чаму за мяжой “модна” быць донарам. Зазначыла, што пераліванне крыві і прадуктаў крыві неабходны пры правядзенні складаных медыцынскіх і хірургічных працэдур. Яно таксама мае важную ролю для аховы здароўя маці і дзяцей пры ўскладненнях пры родах. Галіна Эдвардаўна заклікала падрастаючае пакаленне быць гуманнымі і ў далейшым станавіцца донарамі.

Напрыканцы размовы Наталля Юрэня растлумачыла дзецям і педагогам эпідсітуацыю ў раёне па шаленстве і захворваннях, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, папрасіла быць абачлівымі і асцярожнымі ў час летніх канікулаў, пажадала здароўя і добрага адпачынку.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

View Comments

Recent Posts

Юные легкоатлеты Дятловской ДЮСШ достойно выступили на областных соревнованиях

С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…

1 час ago

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

4 часа ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

5 часов ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

5 часов ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

20 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

21 час ago