У лістападзе спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прадоўжылі кантроль за аб’ектамі гандлю на прадмет захавання патрабаванняў санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.

У лістападзе нагляднымі мерапрыемствамі былі ахоплены 22 гандлёвыя аб’екты розных формаў уласнасці. Ва ўсіх іх ёсць разметка па сацыяльным дыстанцыяванні каля разлікова-касавых зонаў і ў месцах абслугоўвання пакупнікоў, набыты ў дастатковай колькасці дэзынфікуючыя сродкі для правядзення ўборкі памяшканняў, апрацоўкі паверхняў, дзвярных ручак, кошыкаў для тавараў і вочак для захоўвання асабістых рэчаў пакупнікоў.

Усе работнікі забяспечаны ў дастатковай колькасці сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскамі) і скуры (разавымі пальчаткамі), прадаўцы-касіры забяспечаны дазатарамі з антысептыкам для апрацоўкі рук.

Пры ўваходах у магазіны для наведвальнікаў размешчана наглядная інфармацыя аб захаванні масачнага рэжыму для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, у агульнадаступных месцах замацаваны насценныя дазатары з антысептыкам для апрацоўкі рук. Выкарыстанне масак персаналам ажыццяўляецца згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў.

Згодна з пунктам 12 Комплекснага плана мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў Дзятлаўскім раёне ў перыяд пад’ёму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (асенне-зімовы перыяд 2020-2021 гадоў), зацверджанага Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама ад 13 лістапада 2020 года № 665, на большасці гандлёвых аб’ектаў наведвальнікі без масак не абслугоўваюцца.

Разам з тым, сустракаюцца факты незахавання масачнага рэжыму, напрыклад, у магазіне “Прадукты” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў аграгарадку Гезгалы, адкуль паступіла скарга пакупніка. Пры правядзенні расследавання скарга пацвердзілася – прадавец працавала без маскі. Пачаты адміністрацыйны працэс на вінаватую асобу.

Дзятлаўскі райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации