У нашы дні паўнавартаснае медыцынскае абследаванне пацыента амаль немагчыма без такой важнай прылады, як апарат ультрагукавога даследавання. Сучаснае абсталяванне для ўльтрагукавой дыягностыкі дазваляе праводзіць з высокай дакладнасцю шырокі спектр клінічных даследаванняў без негатыўнага ўплыву на арганізм пацыента.
Жыхары Дзятлаўшчыны часта цікавяцца, чаму ў мясцовай установе аховы здароўя немагчыма зрабіць, напрыклад, ультрагукавую дыягностыку сэрца?
Гэтую сітуацыю пракаменціравала галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч:
– У Дзятлаўскай ЦРБ забяспечана абследаванне пацыентаў, якія звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Адзначу, што чарга на УГД у нашай медыцынскай установе распісана на 2 тыдні. На жаль, пакуль у нас не праводзіцца ўльтрагукавое абследаванне сэрца, і на такія абследаванні мы накіроўваем пацыентаў у абласныя ўстановы аховы здароўя. Ультрагукавое даследаванне з’яўляецца адным з метадаў дыягностыкі, але не адзіным. У Дзятлаўскай ЦРБ выконваецца шэраг іншых метадаў, каб правесці дыягностыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Напрыглад, у нас можна зрабіць электракардыяграму, сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску, велаэргаметрыю, рэнтгеналагічнае абследаванне і шырокі спектр лабараторных абследаванняў. Хачу дадаць, што па лініі Міністэрства аховы здароўя неабходны УГД-апарат ужо размеркаваны на нашу бальніцу, і мы чакаем яго паступлення. Як толькі ён будзе ўсталяваны, жыхары раёна пра гэта адразу даведаюцца.
Увогуле сітуацыя з забяспечанасцю паліклінікі і бальніцы новымі апаратамі няўхільна паляпшаецца, аднак трэба разумець, што гэта патрабуе нямала сіл і выдаткаў.
Юлія БАКУНОВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…