Categories: Грамадства

Чым жыве летнік

Кожны дзень у летніку “Сонейка” Жукоўшчынскай базавай школы напоўнены новымі падзеямі, творчасцю, спортам і морам станоўчых эмоцый.  За некалькі мінулых дзён дзеці пабывалі ў школьных музеях Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, сярэдніх школ № 1 імя А. М. Чурылы і № 3 імя І. Ю. Філідовіча. Экскурсаводы правялі для іх цікавыя і пазнавальныя экскурсіі па розных экспазіцыях, якія захоўваюць багатую спадчыну і гісторыю нашага краю.

Наведалі яны і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, дзе асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі веліч храмаў і размовы са святарамі.  

Пабывалі на пляжы ў Дзятлаве і на ТАА “Белтэрміз”, пазнаёміліся з прадпрыемствам і даведаліся аб тэхналагічных працэсах на вытворчасці.

Прайшліся па малым крузе экалагічнага маршруту “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы” працягласцю 1300 метраў.

Выхаванцы дзённага выхаваўча-аздараўленчага летніка “Пазітыў” Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР правялі незабыўны дзень, адправіўшыся ў студыю роставых лялек “Церамок”. Сустрэча з любімымі персанажамі, вясёлыя гульні, танцы і казачная атмасфера пакінулі яркія ўражанні ва ўсіх удзельнікаў. Адным з самых запамінальных момантаў стала акунанне ў свет серабрыстай мішуры, а кульмінацыяй сустрэчы – магчымасць пабываць унутры вялізнай мыльнай бурбалкі.

Лета – час падарожжаў, новых знаёмстваў і адкрыццяў. Пад такім дэвізам праходзіць змена дзённага выхаваўча-аздараўленчага летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Выхаванцы на гэты раз наведалі 116-ю гвардзейскую Радамскую Чырванасцяжную штурмавую авіяцыйную базу ў Лідзе, даведаліся пра гісторыю яе ўзнікнення. Спадабаўся дзецям музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам і пакой баявой славы. Яны пазнаёміліся з асаблівасцямі службы лётчыкаў, нават згулялі ў шахматы з адным з афіцэраў.

Асаблівыя эмоцыі выклікаў аповед пра лётчыкаў, якія 19 мая загінулі пры выкананні трэніровачнага палёту і ўдастоены звання “Герой Беларусі. Пасмяротна” за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку. У школьнікаў таксама была магчымасць паўдзельнічаць у сімуляцыі палёту, сабраць і разабраць аўтамат.

Выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага летніка “Эрудыт+” гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Асабліва ўразіў іх спуск у падвал, які знаходзіцца ў самым цэнтры касцёла. Тут дзеці ўбачылі шмат старадаўніх прадметаў, якія захаваліся да нашых дзён, зацікавіліся адной з найстарэйшых славутасцяў – арганам.

А яшчэ  адправіліся на незвычайную экскурсію па родным горадзе з аўдыягідам. Выхаванцы змаглі наведаць знакавыя аб’екты горада, знаёмячыся з яго гісторыяй і славутасцямі. Пачулі цікавыя факты пра палац Радзівілаў, плошчу 17 Верасня, былую сінагогу, касцёл, помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўнае, лета праходзіць для дзяцей з карысцю.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

#образование

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago