З кожным годам радзеюць шэрагі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра іх, іх аповеды захоўваюцца ў сямейных летапісах. Запісана гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і на старонках кніг.

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі работнікі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праводзяць акцыю “Чытаем кнігі пра вайну — наш падарунак ветэранам”. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе жыхары раёна, неабыякавыя да гераічнага мінулага Радзімы.

Водгукі аб прачытаных кнігах можна пакінуць непасрэдна ў бібліятэцы або даслаць на сайт Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы libdyatlovo. grodno.by.

Таксама запрашаем наведаць кніжную выставу “Ты хочаш міру — помні пра вайну”, падрыхтаваную работнікамі раённай бібліятэкі.

Л. ШЫЦЬКО,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации