Categories: Падзеі

Чым багаты – тым і рады

У народзе кажуць: баба ды гусь – торг, дзве бабы і дзве гусі – кірмаш. Першы восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш сабраў у райцэнтры не толькі ўсе прадпрыемствы і сельгаскааператывы Дзятлаўшчыны, нямала прыезджых гандляроў, творчыя калектывы і, вядома, пакупнікоў з усяго раёна.

Здавалася, немагчыма было па калгасным рынку і кроку зрабіць, каб знаёмага не сустрэць. Хоць кірмаш і пачаў працаваць у 9 гадзін раніцы, “купцы” на агародніну ды мясную прадукцыю загадзя прыбылі сюды – прыгледзецца, кошты параўнаць, а часам і заняць чаргу за якім далікатэсам. Як зазначылі самі прадаўцы, самым хадавым таварам кірмашу стала ялавічына і шчупакі, якімі гандлявала фермерская гаспадарка: іншыя і прачнуцца не паспелі, а рыбка ўжо “сплыла”. Аднак люстраных карпаў на любы густ коштам ад 33 да 42 тысяч хапіла ўсім.

Апраўдваючы сябе, восеньскі кірмаш парадаваў агароднінай, якой сёлета багата ўрадзіла ва ўсіх гаспадарках, а таксама саджанцамі, пладовымі і дэкаратыўнымі. Добрым попытам карысталіся яблыкі, морква ды цыбуля. Бульбу, якая ва ўсіх прадаўцоў была па 2 тысячы рублёў, не надта хапалі: відаць, сваёй сёлета накапалі няблага. “Ну, а капусце яшчэ час не надышоў, – зазначалі прадаўцы. – Паглядзіце, які гэта хадавы тавар будзе пазней. У рэшце рэшт, усе СВК засталіся задаволеныя гандлем, бо амаль усё, што прывозілі – рэалізавалі: за паўдня кірмашу сельскагаспадарчай прадукцыі было прададзена больш чым на 126 мільёнаў рублёў, а крама “Мясная лаўка” адной свініны прадала на 16 мільёнаў. Са сваіх назіранняў зазначу, што прадукцыя прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, якую прадавалі на кірмашы, без гандлёвай нацэнкі абыходзілася пакупнікам істотна танней.

На радасць дзятвы на восеньскім кірмашы былі і рыбкі, і авечачкі, і трускі, і бычкі. Бацькі нарадавацца не маглі на зацікаўленасць малечы жывёлінамі: маўляў, цяпер дзеці хіба што па тэлевізары бачаць. Галоўнае правіла кірмашу, што ўсё тут купляецца і прадаецца. Вось і хатнія жывёліны сюды не на выставу прыехалі: некаторыя з іх пасля кірмашу вярнуліся назад у свае СВК, а іншыя – знайшлі гаспадароў, як сімпатычны малады бычок, які памяняў прапіску з дварэцкай на казлоўшчынскую.

Як сапраўднае народнае гулянне, восеньскі кірмаш быў багаты на песні, гульні, забавы, самай папулярнай з якіх стала бяспройгрышная латарэя. Капуста да супу, зерне для курэй, слоічак хрэну для зяця – толькі некаторыя з прызоў займальнага розыгрышу. Галоўны прыз, труска ад СВК “Хвінявічы”, сёлета дасталася работніцы культуры.

Цэнтральнай падзеяй кірмашу, апроч продажу сельгаспрадукцыі, стаў ужо традыцыйны конкурс сельскагаспадарчых падворкаў. Па меркаванні камісіі, самымі творчымі, яскравымі і гасціннымі сёлета сталі работнікі СВК “Вензавец”, другое месца падзялілі СВК “Граніт-Агра” і СВК “Хвінявічы”, за трэцяе месца СВК “Слава працы” мусіць падзякаваць народнаму калектыву “Зараначкі”, які на працягу ўсяго свята аказваў ім песенную падтрымку.

Кожны атрымаў на кірмашы тое, па што прыходзіў – запасы агародніны на зіму, вясёлае баўленне часу ў добрай кампаніі, танцы ды песні і, нарэшце, запас добрага настрою да наступнага народнага гуляння.
ам з прызам.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago