Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці быў вывучаны ход выканання асобных мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва, адной з мэтаў якой з’яўляецца развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пры дапамозе павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці, паляпшэння ўмоваў аховы працы, стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці, забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых грамадзян.

Адным з мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва з’яўляецца арганізацыя часовай працоўнай занятасці моладзі.

Спецыялісты Камітэта прыйшлі да высновы, што ўстаноўлены парадак арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі належным чынам не ўплывае на дасягненне паказчыка, які характарызуе эфектыўнасць рэалізацыі вышэйназванага мерапрыемства. Акрамя таго, аналіз паказаў, што такі спосаб арганізацыі часовай занятасці моладзі не ў поўнай меры садзейнічае далучэнню да грамадска карыснай працы і атрыманню маладымі грамадзянамі працоўных навыкаў.

Камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама i райвыканкамам прапанавана распрацаваць комплекс мераў, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі часовай занятасці моладзі шляхам пашырэння пераліку наймальнікаў і перагляду відаў работ для моладзі, укаранення ў практыку арганізацыі работ у студэнцкіх атрадах з мэтай далучэння моладзі да грамадска карыснай дзейнасці, атрымання працоўных навыкаў, адаптацыі да працоўнага працэсу, падрыхтоўкі да самастойнага выхаду на рынак працы і паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации