“Час. Кіно. Жыццё” запрашае ў падарожжа

Многія жыхары райцэнтра ўжо ведаюць, што ў аддзеле па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, які ў нашым горадзе больш прывыклі называць кінатэатрам “Спадарожнік”, з’явіўся свой музейны пакой, аднак не ўсе пакуль пабывалі там на экскурсіі.

Як ажыццявіць падарожжа ў мінулае, што цікавага чакае ў час такой вандроўкі, расказала загадчыца ўстановы Ірына Сарачынская.

– Музейны пакой “Час. Кіно. Жыццё” створаны, каб адкрыць маладому пакаленню, як раней паказвалі кіно. Цяпер зрабіць гэта проста і лёгка праз інтэрнэт або на лічбавым абсталяванні з флэшкі. Раней жа працэс каштаваў значных намаганняў кінамеханікаў, якія працавалі пры кожным сельскім клубе. У экспазіцыях – старыя кінаўстаноўкі, бабіны кінастужак, літаратура, дакументы. Музей наш кантактны, мы тлумачым дзецям, што, каб паглядзець адну кінастужку, здаралася, неабходна было пракруціць да 10 цяжкіх бабін, іх і спецыяльныя бляшанкі можна самому падняць, патрымаць у руках, адчуць, якія важкія. У час паказаў, бывала, плёнка рвалася, яе рамантавалі, таму ёсць і апарат для склейвання, паспрабаваць гэта зрабіць наведвальнікі экспазіцый таксама могуць самі.

Не менш цікавымі з’яўляюцца матэрыялы аб дзятлаўскім кінатэатры, які раней размяшчаўся ў будынку старога Дома культуры па Савецкай, а ў 1966 годзе “пераехаў” у асобны, дзе знаходзіцца і сёння. Тады глядзельная зала была разлічана на 400 чалавек, з цягам часу адбываліся змяненні, цяпер мы маем 114 пасадачных месцаў, з’явілася танцавальная зала, і нягледзячы на тое, што дома ў кожнага ёсць тэлевізар, наш кінатэатр жыве і развіваецца. І ўсё ж, лейтматыў музейнай экскурсіі – данесці сучаснікам, якой няпростай была праца кінамеханікаў: яны самі рамантавалі тэхніку, ведалі ўсе яе асаблівасці і дэталі, кожны меў спецыяльную адукацыю, нават захаваліся дапаможнікі, па якіх вучыліся прафесіі. У экспазіцыі і ранейшыя друкаваныя афішы 70-х гадоў, расказваем, што быў у кінатэатры і свой мастак, які маляваў анонсы да кінастужак на палатне.

– Якія экспанаты самыя дарагія сэрцу?

– Мяркую, гэта фотаздымак усіх кінамеханікаў раёна і ранейшага калектыву. Яго і тэматычны артыкул у газеце “Перамога” захаваў і аддаў у музейны пакой Ігар Аляксандравіч Семашкевіч, які працаваў у кінатэатры з першага дня і прысвяціў гэтаму сваё жыццё. Фотакарткай вельмі даражым, паказваем яе дзецям, цікавяцца і былыя работнікі, якія пазнаюць на ёй калегаў, просяць кантакты, падтрымліваюць стасункі, што вельмі важна.

На жаль, згубіўся даволі каштоўны з культурнага пункту гледжання экспанат – кінаўстаноўка “Украіна”, якую шукаем па раёне і будзем вельмі ўдзячны, калі хто-небудзь ведае і адгукнецца, дзе такая захавалася.

Дзецям жа ў нас падабаецца пакруціць і надзець бабіны, пераматаць плёнку, склеіць яе. Пра былое наведвальнікам цікава расказвае наша работніца з важкім стажам Наталля Лях, узгадвае, што кожны кінамеханік заўжды вельмі беражліва і адказна адносіўся да плёнак, каб перадаваць іх калегам для далейшых праглядаў.

– Як трапіць да вас на экскурсію?

– Можна проста прыйсці, а можна дамовіцца загадзя па тэлефоне 6-15-69. Будзем рады наведвальнікам розных узростаў, асабліва чакаем у госці людзей старэйшага пакалення, якія таксама могуць падзяліцца ўспамінамі. Гасцям усё падрабязна раскажам, пакажам, правядзём па музейным пакоі, запросім і на другі паверх – паказаць, як працуе сучасная апаратура і дэманструюцца стужкі.

У нас яшчэ шмат цікавых задумак, якія пастараемся ўвасобіць у жыццё.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago