Імкліва набліжаюцца навагоднія святы, і кожны з нас, напэўна, захоча пакінуць у памяці прыемныя моманты адыходзячага года.

Менавіта для гэтага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы аформлена фотазона са святочнымі дэкарацыямі: рознакаляровыя агеньчыкі, гірлянды, мішура, падарункі і, вядома ж, прыгажуня ёлка і чароўнае царства Снежнай каралевы.

Навагодняя фотасесія – гэта не проста новыя ўражанні, але яшчэ і вельмі прыемнае баўленне часу, якое разнастаіць вашы будні.

Да лютага ў нашай бібліятэцы будзе панаваць па-сапраўднаму святочная атмасфера. Запрашаем чытачоў акунуцца ў казачны Новы год і зрабіць незабыўныя фотаздымкі ў нашай фотазоне. Вас чакаюць ўтульная навагодняя атмасфера, добры настрой і новая сустрэча з кнігай. Разбаўце шэрыя зімовыя будні незвычайным вольным часам і захавайце на доўгую памяць цудоўныя моманты ў прыгожых фотаздымках.

Алена ХРЫШЧАНОВІЧ,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации