4 кастрычніка прайшлі 19-20 туры моладзевага першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння.
У чарговых футбольных турах прынялі ўдзел 8 каманд: “Фаварыт” (Навагрудак), “Зорачкі” (Дзятлава), “Юнацтва” (Ліда), дзве гродзенскія (“Белкард” і “Нёман”), а таксама дзяўчаты з гарадоў Шчучына, Бярозаўкі і Смаргоні.
На гэты раз нашы дзяўчаты сустракаліся з двума моцнымі камандамі. Аднак, нягледзячы на паражэнні, гульні былі вельмі напружанымі.
Дзятлаўчанкі не здаваліся да фінішнага свістка і на працягу двух матчаў не дазвалялі расслабіцца ні лідскім, ні смаргонскім футбалісткам.
У першым матчы “Зорачкі” саступілі камандзе “Юнацтва” з Ліды – 2 : 0, у другім – дзяўчатам са Смаргоні – 2 : 0.
Вынікі іншых гульняў:
“Белкард” (Гродна) – Бярозаўка – 3 : 0;
“Нёман” (Гродна) – Шчучын – 2 : 0;
Смаргонь – “Фаварыт” (Навагрудак) – 0 : 0;
Шчучын – “Фаварыт” (Навагрудак) – 1 : 0;
“Юнацтва” (Ліда) – “Белкард” (Гродна) – 0 : 0;
Бярозаўка – “Нёман” (Гродна) – 0 : 8.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…
Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…