Categories: Падзеі

Чарговы «Кірмаш вакансій» прайшоў у Казлоўшчыне

У памяшканні Казлоўшчынскага сельвыканкама прайшоў чарговы, шосты па ліку, “Кірмаш вакансій”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыбылі працадаўцы – прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: Казлоўшчынскага сельвыканкама, КСУП “Слава працы”, Дзятлаўскага ПМС, Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Казлоўшчынскага інтэрната для псіханеўралагічных хворых, Казлоўшчынскай гарадской бальніцы. Каардынавала работу “Кірмаша” начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель.

На  сустрэчу былі запрошаны 44 жыхары Казлоўшчынскага сельсавета, якія афіцыйна не працаўладкаваны. Праўда, з’явіліся ў выканкам толькі 10 з іх. Мясцовыя жыхары, якія прыйшлі на прыём, дастаткова доўга (звыш года) не мелі працы, кожны з іх называў свае прычыны, па якіх не працаўладкаваўся.

Да прыкладу, малады чалавек, які раней працаваў у мясцовым лясніцтве, каля года таму перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы, доўгі час праходзіў рэабілітацыю. Цяпер халопцу супрацьпаказаны фізічныя і эмацыянальныя нагрузкі, карыстанне мабільным тэлефонам. З аднаго боку, ён не мае групу інваліднасці, з другога – не можа прайсці медыцынскую камісію, каб працаўладкавацца. Маладому чалавеку параілі звярнуцца ў Дзятлаўскую ЦРБ, каб высветліць пытанне канчаткова, абяцалі дапамагчы з працай.

Мужчына не працуе, бо даглядае пажылую нямоглую маці. Аднак камісія звярнула ўвагу, што, каб мужчыне не лічыцца беспрацоўным, яго маці трэба прайсці абследаванне і афіцыйна атрымаць групу інваліднасці.

Некаторыя з тых, хто наведаў “Кірмаш вакансій”, пагадзіліся на прапанаванае ім месца працы, у хуткім часе яны пройдуць сумоўе непасрэдна з кіраўнікамі арганізацый-працадаўцаў і пры станоўчым выніку атрымаюць працу. Аднак значная доля наведнікаў мерапрыемства – людзі, якія даўно не працуюць і гэтым разам не пагадзіліся на варыянты працаўладкавання, прапанаваныя ім (пераважна гэта работа ў сельскай гаспадарцы).

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Перамога”

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

11 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 день ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 день ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

1 день ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 день ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 день ago