26 лістапада ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў пагоны маёра капітану запасу Дзмітрыю Рэцько.
Грамадзяне, якія на ваенны час прызначаны на старшыя воінскія пасады, пасля заканчэння вызначанага тэрміну знаходжання ў запасе могуць быць прадстаўлены да прысваення чарговых воінскіх званняў.
Дзмітрый Вітальевіч жыве ў горадзе Дзятлаве, працуе майстрам у ТАА “Чатыры Сонцы”. На рабоце ён характарызуецца як старанны, дысцыплінаваны, адказны, ініцыятыўны і кваліфікаваны спецыяліст.
Намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна, начальнік мабілізацыйнай групы Уладзімір Шчарбіна адзначыў, што капітан запасу Дзмітрый Рэцько неаднаразова праходзіў вайсковыя зборы на пасадзе начальніка рэчавай службы, прысутнічаў на занятках па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны. Зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, паказаў высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі як афіцэр запасу. У сувязі з гэтым, на падставе загаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2020 года Дзмітрыю Вітальевічу Рэцько прысвоена чарговае воінскае званне “маёр запасу” і ўручаны пагоны.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…