2024 год указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна абвешчаны Годам якасці.

Чаго жыхары Дзятлаўшчыны чакаюць ад надыходзячага года?

Аляксандр Дубовік, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Упэўнены, што такое рашэнне прынята кіраўніком дзяржавы для павышэння якасці жыцця беларусаў, забеспячэння канкурэнтаздольнасці на сусветнай арэне нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве пачуцця дачынення да будучыні краіны і адказнасці за вынікі сваёй працы.

У рамках Года якасці Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі зробіць акцэнт на некалькіх момантах. Па-першае, прафсаюзы ўсіх узроўняў будуць удасканальваць практыку аператыўнага рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць у працоўных калектывах. Таксама мы зробім усё магчымае, каб у Дзятлаўскім раёне чалавек працы мог выконваць сваю работу з поўнай аддачай для вытворчасці якаснай прадукцыі.

Па-другое, у пярвічных прафсаюзных арганізацыях прадоўжыцца работа па стварэнні ўмоваў для раскрыцця патэнцыялу работнікаў, маладых спецыялістаў. Школа настаўніцтва павінна і будзе працаваць не на словах, а на справе.

Па-трэцяе, будзе нададзена асаблівая ўвага росту якасці жыцця членаў прафсаюза. Гэта і адпачынак у прафсаюзных здраўніцах, і здаровае харчаванне, і дастойная адукацыя, і своечасовая дыспансерызацыя, і культурнае баўленне часу, і многае іншае.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации