Цеплавая энергія патрабуе ўвагі

Цяпло неабходна для вядзення мноства тэхналагічных працэсаў і вытворчасці іншых відаў энергіі. Але цяпло можа быць небяспечным для таго, хто не выконвае правілы тэхнікі бяспекі.

Неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады, якая праходзіць па трубаправодах, можа дасягаць 150 градусаў, а тэмпература пары – 300 градусаў. Нават лёгкае дакрананне да трубаправода з такой тэмпературай прыводзіць да сур’ёзных апёкаў. Небяспеку выклікаюць таксама разрывы трубаправодаў падземнай пракладкі, бо пад асфальтам або дзірваном можа ўтварыцца прамывіна, запоўненая гарачай вадой. Асабістыя меры бяспекі пры карыстанні цеплавой энергіяй неабходна выконваць і ў побыце, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з апёкамі і траўмамі.

Забараняецца:

спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы, каналы;

спускацца і пераходзіць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонце цеплавых сетак;

набліжацца да прамывінаў, якія ўтварыліся ў месцах разрыву трубаправодаў, бліжэй чым на 5 метраў;

дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады;

хадзіць па трубаправодах, канструкцыях і перакрыццях;

пералазіць праз трубаправоды надземнай пракладкі ў месцах, не абсталяваных пераходнымі мосцікамі;

знаходзіцца блізка ад запорнай, рэгулюючай і ахоўнай арматуры, фланцавых злучэнняў трубаправодаў;

круціць засаўкі, вентылі і краны на любых трубаправодах;

заходзіць у памяшканні цэнтральных цеплавых пунктаў;

набліжацца да месцаў, дзе вядуцца работы па рамонце цеплавых сетак і праводзяцца зварачныя работы.

Юрый ПАНАСЕНКА,
дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе Слонімскай энергаінспекцыі

administrator

Recent Posts

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

20 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

1 час ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

16 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

18 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

22 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

23 часа ago