Прафілактыка бытавых парушэнняў
У Беларусі ахоўнікі праварадку праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Асноўная яго мэта — прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, папярэджанне п’янства. Вартаўнікі парадку таксама актывізавалі работу па накіраванні хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. У рамках мерапрыемства «Быт» адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Казлоўшчынскім сельскім савеце.