У «Праменьчыку» — агеньчык
“Каб дапамагчы іншым, неабавязкова быць моцным і багатым, — дастаткова быць добрым”. Сімяон Афонскі У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” надвор’е ствараюць яго работнікі, валанцёры гімназіі №1 горада Дзятлава, артысты РДК і ўсе людзі з добрым сэрцам. Для “незвычайных людзей” тут штогод праводзяцца “агеньчыкі”. Кастрычніцкае свята прысвечана самым дарагім
Камп’ютарная гульня «Патрыёт» ад наваельнянскіх школьнікаў
Вучні 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы Максім Калюта і Ілья Радзюк пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі Валерыя Віктаравіча Нагорнага стварылі камп’ютарную гульню «Патрыёт», прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, скіраваную на развіцце інтэлектуальных, патрыятычных і творчых якасцяў школьнікаў. Іх праект ужо прымаў удзел у абласным этапе рэспубліканскага канкурсу ГА «БРСМ»
Зрабіць лес чыстым можа кожны
11 кастрычніка з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі была праведзена агульнарэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі таксама і дзятлаўчане. Пра сэнс мерапрыемства і яго ход на Дзятлаўшчыне карэспандэнтка гутарыла з дырэктарам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксандрам Ківулем. — Аляксандр Міхайлавіч, па-вашаму, акцыя “Чысты лес” стала ўжо традыцыйнай у Беларусі?
Духоўна-маральнае выхаванне моладзі: узаемадзеянне школы і царквы
Чаго можна дасягнуць, калі разам узяцца за добрую справу, карэспандэнтцы газеты расказалі дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы М. Я. Лашкоўская і настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасёлка Наваельня Валерый Мануйла. Марына Яўгенаўна Лашкоўская: — Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў — адна з асноўных задач школы, і нашы педагогі праводзяць сістэмную работу па
«Пошта вачыма дзяцей»
Менавіта так называецца конкурс дзіцячых малюнкаў, які прайшоў дзякуючы АПС “Дзятлава-1” РУП “Белпошта”. У зале АПС была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў, якая прымеркавана да 9 кастрычніка – Сусветнага дня пошты. Начальнік раённага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта” Наталля Мікалаеўна Цітова адзначае: — Дадзенае мерапрыемства на “Белпошце” адбываецца не ўпершыню. Непасрэдна
Пачэснае званне — матуля
Канцэртная праграма да Дня маці прайшла ў Дзятлаўскім раённым доме культуры 14 кастрычніка. Першым павіншаваць матуляў Дзятлаўшчыны са святам вядучыя праграмы М. Лукіянец і Л. Баклушына запрасілі старшыню Дзятлаўскага райвыканкама Крахмальчыка . Іван Іосіфавіч звярнуўся да прысутных з наступнымі словамі: — Паважаныя жанчыны! Ад усёй душы віншую вас з Днём
Дзятлаўская ЦРБ: гісторыя ў асобах
У ліпені 1944 года ў выніку працяглых баёў тады яшчэ гарадскі пасёлак Дзятлава быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэннем раённага кіраўніцтва 14 ліпеня ў дзятлаўскім маёнтку Радзівілаў адчыніла свае дзверы раённая бальніца. Кожны, хто цікавіцца гісторыяй райцэнтра або развіцця медыцыны на Дзятлаўшчыне, можа знайсці гістарычную даведку ў архівах. Мы ж
Прафілактыка алкагольнай залежнасці
З 20 па 25 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне пройдзе акцыя «Адмоўся ад ста грамаў», скіраваная на прафілактыку алкагольнай залежнасці. Мерапрыемства ставіць на мэце яшчэ раз звярнуць увагу на надзённую праблему, інфармаваць насельніцтва аб негатыўных наступствах алкаголю. А іх — шэраг . Па-першае, алкаголь знішчае нервовыя клеткі галаўнога мозга: 1 літр
Адкрыццё салезіянскага араторыя ў Дзятлаве
Пры парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве адкрыўся салезіянскі араторый імя благаславёных мучанікаў з Познані. Яго асвячэнне адбылося 11 кастрычніка. Удзел у святой імшы ў гонар адкрыцця араторыя ўзяў настаяцель супольнасці салезіянаў у Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч. Звяртаючыся да вернікаў, ён адзначыў: — Араторый — гэта і сям’я,
12 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры
ГАЛІНА СУШКО: «ШЧАСЦЕ ПАЧЫНАЕЦЦА З СЯМ’І» Напярэдадні Дня работнікаў культуры аб прафесіі і яе асаблівасцях карэспандэнтка газеты пагутарыла з самадзейнай артысткай Дзятлаўшчыны, дырэктарам Наваельнянскага гарадскога дома культуры Галінай Сушко. — Галіна Васільеўна, як даўно вы працуеце ў культуры? — Ужо больш за дваццаць гадоў. Пасля заканчэння ў 1988 годзе