ГрадусПлюс. Хто вылечыць алергію?
Лета – час сонца, адпачынку, свежай садавіны і, на жаль, пачашчэння алергіі. Куды дзятлаўчанам звярнуцца з гэтым захворваннем па медыцынскую дапамогу, чытачы пацікавілася праз чат-бот газеты “Перамога”: – З пачатку лета ў дзіцяці алергія на руках. Хацелі патрапіць на прыём да доктара, але нам сказалі, што спецыяліста ў раённай паліклініцы
Для тых, хто хоча працаваць
Чарговы міні-кірмаш вакансій быў праведзены ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на базе Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. – Мерапрыемства наведалі тры чалавекі, якія не працуюць, – расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань. – З кожным з
У памяць аб загінулых
Па ўсёй Дзятлаўшчыне прайшлі мерапрыемствы да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Жыхары раёна ўсклалі кветкі да мемарыялаў і помнікаў, ушанавалі загінулых абаронцаў Айчыны Усебеларускай хвілінай маўчання. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Служба “адно акно”. Як кампенсаваць расходы на набыццё падгузнікаў?
Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў”, прадугледжанай падпунктам 2.33.2 пункта 2.33 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі
Дзень памяці і смутку на зямлі…
Дзень памяці і смутку на зямлі,І паднябессе шэры сум ахутаў.Мы пакланіцца мужнасці ідзёмІ ўспомніць пра народныя пакуты. Пра чэрвеньскае ранне, птушак спеў,Які парушыў гул стальны, шалёны.Стаім ля помнікаў вайны былой –Яна забрала жыццяў мільёны. Мы помнім вас – героі той вайны,Адважныя сыны сваёй Радзімы.І ў гэты дзень паклон вам да
21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў. Сэрца бальніцы – у надзейных жаночых руках
Напярэдадні прафесійнага свята газета “Перамога” пабывала ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ, каб пазнаёміць вас, нашы шаноўныя чытачы, з яе работай і калектывам. – Нездарма менавіта лабараторыю называюць сэрцам любой установы аховы здароўя. Прыйдзеце вы на прыём да тэрапеўта, хірурга ці эндакрынолага – у пераважнай большасці выпадкаў вам прызначаць даследаванне ў
Прайшлі практычныя заняткі па стральбе
У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 17 па 26 чэрвеня, адбыліся практычныя стрэльбы па агнявой падрыхтоўцы. – Напярэдадні з ваеннаабавязанымі праводзілася тэарэтычная падрыхтоўка, дзе разглядалі ўладкаванне зброі, правілы стральбы і патрабаванні бяспекі ў час яе, а сёння выехалі на вызначаны
Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”. Яны пазнаёміліся, як рыхтуецца да друку нумар выдання, якія тэксты і ў якой колькасці туды змяшчаюцца, якой праграмай валодае спецыяліст на вёрстцы, чым карыстаецца ў сваёй рабоце стылістычны рэдактар, як адбіраюцца матэрыялы па сваёй
Канікулы-2026
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы пабывалі ў Мірскім замкавым комплексе. Дзеці адправіліся ў сапраўднае падарожжа ў часе, дзе іх чакалі таямніцы сярэднявечча, легенды аб князях і скарбах, магчымасць убачыць велічныя вежы, магутныя сцены і ўтульныя ўнутраныя дворыкі замка, які
Дзятлаўчане сярод лепшых па выкарыстанні штучнага інтэлекту
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту (ШІ). Педагогі Дзятлаўшчыны заваявалі два дыпломы пераможцаў. Конкурс ладзіўся Акадэміяй адукацыі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У чатырох намінацыях – “Метадычны матэрыял па выкарыстанні тэхналогіі ШІ ў адукацыйным працэсе”, “Распрацоўка пазакласнага мерапрыемства з выкарыстаннем тэхналогій ШІ ў ходзе яго