Вераніка Паўлоўская, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзеліцца ўражаннямі ад моладзевага форуму “Моладзь. Беларусь. Будучыня”:
– З вялікай цікавасцю слухала выступленне Дзяніса Трафімчыка на моладзевым форуме “Моладзь. Беларусь. Будучыня”, якія праходзіў у Дзень народнага адзінства ў сталічным Дварцы спорту. Асабліва прыемна і ганарова было бачыць, як цёпла, шчыра прымалі людзі ў зале нашага земляка – простага хлопца з маленькага мала кім вядомага раёна. Але тое, што хацеў данесці да беларускай моладзі Дзяніс, – гэта настолькі моцныя, кранальныя, усім зразумелыя, хоць і простыя рэчы.
Поўнасцю згодная з ім, што беларусы заўжды славіліся сваім працалюбствам, дзякуючы чаму і выжывалі ў розныя гістарычныя перыяды. Яны змагаліся за сваю частку зямлі, падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму. Так ёсць і цяпер, упэўнена, будзе заўсёды. Бо беларусы адзіны народ, яны разам, і раздзяліць іх ніхто не зможа. Падкрэсліў гэта і Дзяніс Трафімчык: калі беларусы будуць адзіныя – і мірнае неба будзе над галавой, і дзіцячы смех у доме, і духмяная булка хлеба на стале.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод