Задача – працаваць без фармалізму
На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2022 год і акрэслілі задачы на 2023-і.
Для абаронцаў міру і роднай зямлі (+відэа)
23 лютага самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ад землякоў прымалі мужчыны Дзятлаўшчыны.
“Алмаз” зноў на п’едэстале (+відэа)
Каманда Дзятлаўскага раёна “Алмаз” стала пераможцай абласных спаборніцтваў “Залатая шайба” сярод юнакоў 2007 года нараджэння і малодшых у дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе.
Дзятлаўчане далучыліся да ўсебеларускай дыктоўкі (фотафакт)
Міжнародны дзень роднай мовы работнікі райвыканкама адзначылі напісаннем дыктанта па беларускай мове разам з усёй краінай.
“Залатая шайба”. Ёмкі старт
У Лідзе стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод юнакоў 2007 года нараджэння і малодшых у дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе. Яны пройдуць з 20 па 22 лютага.
“Я – педагог, і гэта гучыць ганарова!”
Пад такім дэвізам у гімназіі № 1 прайшло ўрачыстае ўшанаванне педагогаў Дзятлаўшчыны па выніках раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2023”.
Старт дадзены і ў працоўным калектыве
Як многія ўжо ведаюць, у нашай краіне, у тым ліку на Дзятлаўшчыне, праходзіць дыспансерызацыя насельніцтва.
Яны па-ранейшаму моцныя духам, салдацкім братэрствам (+відэа)
За паўгадзіны да мітынгу-рэквіема, які па традыцыі 15 лютага праходзіць у Дзятлаве, школьнікі, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў збіраюцца каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам.
Быць дастойнымі сынамі сваёй Айчыны
Як служылі нашы салдаты ў Афганістане, якія лісты пісалі дадому, аб чым марылі?
Няпростая тэма
Больш чым дзевяць гадоў кожны дзень па чатыры загінулыя. Сухія лічбы статыстыкі, за якімі – страчаныя жыцці маладых савецкіх воінаў, абарваныя пад пякельным сонцам Афганістана. Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўсіх школах раёна прайшлі тэматычныя ўрокі мужнасці і памяці. Да сямікласнікаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава завітаў старшыня раённай