Categories: Падзеі

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі са жніўня павышаны на 6,4 працэнта

У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2015 года ў разліку на месяц. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130. БПМ павялічыўся на 6,4 працэнта да нарматыву, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года (Br1 млн 474 тыс. 870), пры росце індэкса спажывецкіх цэн за гэты ж перыяд на 2,3 працэнта.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва — Br1 млн 719 тыс. 890; пенсіянераў — Br1 млн 193 тыс. 160; студэнтаў — Br1 млн 521 тыс. 300; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br1 млн 1 тыс. 40; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br1 млн 403 тыс. 260; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br1 млн 718 тыс. 10.

Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.

Таксама з 1 жніўня павысіўся крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем’яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца ў рамках ДАСД.

БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

administrator

Recent Posts

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

5 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

7 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

7 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

7 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

7 часов ago

Юрий Караев принял участие в молодежном форуме «Белорусский код: История. Единство. Будущее.»

Организаторы его проведения – Белорусский профессиональный союз работников транспорта и коммуникаций и его молодежный совет.…

8 часов ago