Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 29 сакавіка 2021 г. № 156 (са змяненнямі ад 9 кастрычніка 2024 г. № 546) устаноўлены пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці.
Нарматыў забяспечанасці насельніцтва ў сельскай мясцовасці бытавымі паслугамі сацыяльнага стандарту ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання выконваецца суб’ектамі гаспадарання ў дзвюх формах: стацыянарная і выязная.
Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 лістапада 2017 года № 538 (у рэдакцыі рашэння Дзятлаўскага райвыканкама ад 15.01.2025 года № 15) зацверджана форма такой паслугі для кожнага сельскага населенага пункта Дзятлаўскага раёна па графіку адзін раз у два тыдні (пры наяўнасці заявак).
Яны размешчаны на інфармацыйных стэндах у адміністрацыйных будынках сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, у гандлёвых аб’ектах (у сельскай мясцовасці) Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і паштовых аддзяленнях раённага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”.
Таксама пералікі аб’ектаў і суб’ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву на тэрыторыі нашага раёна, у тым ліку з выкарыстаннем выязной формы абслугоўвання – на сайце райвыканкама ў раздзеле “Эканоміка – Бытавое абслугоўванне”.
У рамках адкрытага дыялогу з 12 па 28 мая бягучага года аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама правёў рабочыя сустрэчы з насельніцтвам па пытаннях бытавога абслугоўвання, у тым ліку прадастаўлення лазнева-аздараўленчых паслуг, у час якіх прысутным былі дадзены тлумачэнні на хвалюючыя пытанні, прымаючы пад увагу пэўныя пажаданні грамадзян.
Пры неабходнасці тэлефануйце на нумар 6-23-92.
Аддзел эканомікі райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga