Напэўна, амаль у кожнай кватэры ёсць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а вось такі ж важны датчык чаднага газу – далёка не ўсюды.

Тыя, у каго яго няма, ужо маюць прадпісанне ад газавай службы або атрымаюць яго пасля першай штогадовай планавай праверкі. Калі вы не ведаеце, дзе ў Дзятлаве набыць невялікі і недарагі, але вельмі важны прыбор, трымайце падказку: Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ не толькі рэалізуе, але і дапаможа яго ўстанавіць. Дастаткова толькі пакінуць заяўку ў арганізацыі – і вас могуць чакаць прыемныя сюрпрызы.

Так, з нагоды Дня сям’і адбылася дабрачынная акцыя: адна са шматдзетных сем’яў райцэнтра атрымала ў падарунак датчык чаднага газу, які на месцы ўстанавілі работнікі Дзятлаўскага ўчастка, пажадаўшы гаспадарам бяспекі і ўтульнасці ў доме.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации