У Новаяльнянскім дзіцячым садзе ў рамках тэматычнага тыдня “Вуліца. Бяспека вакол нас” прайшлі пазнавальныя заняткі, якія спрыялі замацаванню ў выхаванцаў уяўленняў аб дарожнай азбуцы, бяспечных паводзінах на вуліцы і ў дарозе. Разам з Нязнайкам дзеці “адрамантавалі” святлафор, склалі з частак выявы дарожных знакаў, адгадалі загадкі аб машынах спецыяльнага прызначэння і з дапамогай чароўнага ліхтарыка знайшлі адгадкі-малюнкі на карцінках.

Нязнайка паказаў дзецям сюжэтныя карцінкі і прапанаваў знайсці тыя, на якіх людзі паступаюць няправільна, парушаюць правілы дарожнага руху. Яны паспяхова выканалі ўсе заданні, а ў гульні “Мазаіка бяспекі” прадэманстравалі веданне правілаў паводзін у надзвычайных сітуацыях у побыце, на вуліцы, у кватэры.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации