Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Разам з тым перад пачаткам навучальнага года у раёне прадаўжаецца рэспубліканскае комплекснае прафілактычнае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, прысвечаная прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

У тэматычных мерапрыемствах акцыі прынялі ўдзел інспектары міжраённага аддзела ДАІ, актывісты раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, работнікі аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Інспектары правялі прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі і пешаходамі, нагадалі ім, што ў межах акцыі “Увага – дзеці!” з 25 жніўня да 5 верасня аўтамабілі павінны рухацца з уключаным святлом фараў, пешаходы ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, уручылі памяткі.

Работнікі культуры правялі з прахожымі віктарыну па правілах дарожнага руху, узнагародзілі самых актыўных падарункамі і флікерамі ад “Белай Русі”.

– У час сваёй работы мы нагадваем вадзіцелям, каб яны былі больш уважлівымі на дарозе перад пачаткам навучальнага года і ў першыя тыдні верасня, калі дзеці толькі вярнуліся з летніх канікулаў у навучальныя ўстановы, уручаем лістоўкі, – адзначыў інспектар дарожна-патрульнай службы міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага  раёнаў Яўген Зімніцкі. – Не забываем засяродзіць увагу пешаходаў на правілах дарожнага руху, на тым, як трэба пераходзіць дарогу, як рухацца ў цёмны час сутак. Асаблівы акцэнт робім на прафілактычнай рабоце з дзецьмі: наведвалі летнікі на базе школ, правядзём тэматычныя гутаркі, дзе яшчэ раз нагадаем пра бяспеку дарожнага руху.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

44 минуты ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

53 минуты ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

55 минут ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

2 часа ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

2 часа ago