Быў інтэрнат. Будзе жылы дом

Многія дзятлаўчане прыкмецілі  рух каля будынка былога інтэрната МПМК-147, што на вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ: і тэхніка працуе, і людзі ў будаўнічай вопратцы рупяцца.

Карэспандэнты газеты наведаліся на аб’ект і з дазволу цяперашняга часовага гаспадара тэрыторыі – брыгадзіра Леаніда Чарняўкі пабачылі, што там адбываецца.

Працуюць тут будаўнікі са Шчучынскай МПМК-167. Як сведчыць пашпарт будоўлі, да канца 2020 года былы інтэрнат павінен быць рэканструяваны пад 30-кватэрны жылы дом. Заказчыкам з’яўляецца Дзятлаўскі жылкамунгас.

Працаваць будаўнікі пачалі напрыканцы чэрвеня і за два тыдні паспелі зрабіць многае: практычна ачысцілі два паверхі з трох. А выканаць давядзецца яшчэ шмат: прадугледжана замена перагародак, рэканструкцыя даха, мантаж балконаў, усталяванне санвузлоў, укладка пліткі, насціланне падлогі… А ў выніку –  на кожным паверсе размесцяцца па шэсць аднапакаёвых, па тры двухпакаёвыя і па адной трохпакаёвай кватэры.

Брыгадзір Леанід Чарняўка, які мае амаль 40 гадоў будаўнічага стажу, запэўніў, што з заданнем яго хлопцы справяцца. На будоўлю выязджаюць са Шчучына рана і ў восем гадзін ужо на месцы. Працуюць да шасці вечара. Мяркуецца, што змены будуць арганізаваны і па суботах, каб укласціся ў адведзеныя тэрміны.

– Цяпер на будоўлі заняты 20 чалавек, дастаткова і тэхнікі, – расказаў Леанід Станіслававіч. – З многімі  давялося працаваць не адзін год. З Сяргеем Фядзюніным, Мікалаем Пачынчыкам. Старанныя працаўнікі. Частка нашай брыгады занята ў Скідзелі на падрыхтоўцы горада да “Дажынак”.

Брыгадзір прызнаўся, што калі першы раз прыехаў пабачыць месца працы ў Дзятлаве, ніякавата было. Будынак жа шмат гадоў прастаяў нежылым. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі працуюць.

Пацікавіліся ў брыгадзіра заробкамі. Колькі будуць атрымліваць тут, ён пакуль не ведае, зарплаты яшчэ не было. А вось на папярэднім аб’екце выходзіла па паўтары тысячы рублёў.

Жыллё дзятлаўчанам будзе вельмі дарэчы, асабліва маладым спецыялістам. 30-кватэрны дом пэўным чынам дапаможа вырашыць жыллёвую праблему нашага горада.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

13 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

13 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

13 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

13 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

13 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

13 часов ago