Сучаснаму чытачу патрэбна сучасная бібліятэка, а таму работнікі філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” шукаюць новыя і эфектыўныя формы работы.
Каб не згубіць свайго карыстальніка, прытрымліваемся наступных прынцыпаў: даступнасці, традыцый і наватарства. Тут выкарыстоўваюцца розныя сродкі і формы бібліятэчнай работы дзеля прыцягнення чытачоў да больш актыўнага наведвання бібліятэкі і, як вынік, дзеля развіцця чытання. Некаторыя задумкі вельмі цікавыя. Адным з варыянтаў стаў буктрэйлер. Гэта рэкламны відэаролік, мэта якога – абудзіць цікавасць да творчасці пэўнага аўтара або жаданне прачытаць праграмны твор. Такія рэкламы часта дэманструе тэлебачанне перад паказам новага серыялу або фільма, каб яго захацелася паглядзець і прыцягнуць як мага больш людзей. У нашым выпадку буктрэйлер служыць імпульсам, які абуджае цікавасць да пазнання літаратуры, чытання ў арыгінале, а не ў скарочаным выглядзе. І каб стварыць рэкламны відэаролік, работнікі бібліятэкі прадумваюць змест, фотаздымкі, устаўляюць фрагменты фільма (калі твор быў экранізаваны) і г.д. Адным словам, прыдумаць яркую рэкламу з цікавым зместам. На стварэнне аднаго буктрэйлера патрэбна прыкладна два-тры тыдні.
Так, філіял “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб ” падрыхтавала шмат буктрэйлераў па дзіцячых і дарослых кнігах на любы густ, напрыклад: па творы Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, Раісы Баравіковай “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў” і інш. Бібліятэка ўдзельнічае ў раённым інтэрнэт-праекце “Я– кніга-юбіляр!”, бібліятэчным тэлеканале “В гостях у сказки” і інш. Для самых маленькіх чытачоў ствараем розныя цікавыя казкі, дзе можна не толькі паслухаць, але і паглядзець яе. Бібліятэка стараецца ісці ў адным кірунку з чытачамі, каб ім было “Чытаць – модна, наведваць бібліятэку – прэстыжна”.
Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…