На якую дапамогу ў нашай краіне могуць разлічваць пачынаючыя прадпрымальнікі “на старце” свайго бізнесу, мы даведаліся ў нашай зямлячкі Алены Шалеснай, былой настаўніцы.
Не так даўно яна вырашыла арганізаваць уласную справу і расказала, ці складана было гэта зрабіць:
– Асаблівых цяжкасцяў не сустрэла. Каб адкрыць прадпрымальніцкую дзейнасць, я звярнулася ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, зарэгістравалася ў якасці беспрацоўнай. Мне прапанавалі 5-дзённыя навучальныя курсы “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”. Пасля іх заканчэння ў аддзел па працы і занятасці падала свой бізнес-план і абараніла яго. Мне была выдзелена субсідыя, і я адкрыла ІП.
– На што трацілі сродкі?
На рэкламную шыльду і абсталяванне, звязанае з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці: манекены, люстэркі, касавы апарат, адпарвальнік і іншыя неабходныя рэчы.
Як на Дзятлаўшчыне можна атрымаць субсідыю для будучага бізнесу?
Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:
– Умовы выдзялення стартавага капіталу засталіся ранейшымі. Першае і самае галоўнае: атрымаць субсідыю, якую ў далейшым вяртаць не трэба, могуць толькі грамадзяне, зарэгістраваныя ў аддзеле па працы і занятасці ў якасці беспрацоўных.
Субсідыя прадастаўляецца грамадзянам, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, калі яны на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца на работу, якая ім падыходзіць, ці зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі або навучальнага курса “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці” і пры гэтым выконвалі ўсе абавязкі беспрацоўнага.
Другая ўмова: неабходна прадаставіць камісіі, створанай ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сваё тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне эфектыўнасці будучай прадпрымальніцкай дзейнасці – так званы “бізнес-план” – і абараніць яго.
Калі з напісаннем бізнес-плана ўзнікаюць праблемы, мы прапануем беспрацоўнаму прайсці бясплатнае навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці на 5-дзённых курсах падрыхтоўкі, лектарамі якіх з’яўляюцца выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі падатковай інспекцыі, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Наступны важны крок да ўласнай справы – на працягу 3 месяцаў пасля адкрыцця прадпрымальніцкай дзейнасці зрабіць справаздачу перад службай занятасці, на што былі патрачаны дзяржаўныя грошы. Дарэчы, субсідыю можна выкарыстоўваць на набыццё неабходнага абсталявання, інструментаў, сыравіны, матэрыялаў. Важна памятаць, што калі вы раней ужо атрымлівалі субсідыю ці закрылі свой ранейшы бізнес менш за год таму, то на новую бязвыплатную дзяржаўную падтрымку разлічваць ужо не можаце.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Идеальное сочетание истории, классных локаций и отличного вкуса - под таким девизом профсоюзным комитетом УЗ…
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…