Біялогію на “ўсе 100” ведае Дар’я Вараб’ёва

Сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамена, і на Дзятлаўшчыне ўжо ёсць “стобальніца”.

На “ўсе 100” біялогію ведае выпускніца Гезгалаўскай сярэдняй школы Дар’я Вараб’ёва.

– Прызнацца, я чакала высокай адзнакі па прадмеце, бо доўга і грунтоўна рыхтавалася, – расказала дзяўчына. – На ЦЭ ішла з лёгкасцю, не перажывала, хаця многія адзначаюць, што менавіта першы іспыт заўжды самы хвалюючы. Праўда, стобальны вынік больш жадала б атрымаць па хіміі, бо яна – мой профільны прадмет: збіраюся паступаць на хімфак у Белдзяржуніверсітэт. Профільнае тэсціраванне таксама ўжо здала 6 чэрвеня, мяркую, за яго будзе больш за 90 балаў. Сёння-заўтра стануць вядомыя вынікі па рускай мове, думаю, і там буду “бліжэй да сотні”.

Выбіраючы будучую прафесію, спачатку меркавала ісці ў медыцыну, аднак перадумала з-за доўгага навучання, ды і хімія мне падабаецца больш. Калі адвучуся ва ўніверсітэце, атрымаю спецыяльнасць “біяфармхімік”, а з ёю можна працаваць як на вытворчасці лекавых прэпаратаў, так і ў судовай экспертызе ці антыдопінгавых кампаніях. Куды менавіта пайсці, канчаткова вызначуся ў час навучання.

Каб добра падрыхтавацца да цэнтралізаваных экзаменаў і тэсціравання, на маю думку, трэба пачынаць рабіць гэта яшчэ ў 10 класе. За два гады можна паўтарыць увесь матэрыял і давучыць тыя тэмы, дзе ёсць “прабелы” ў ведах. На саміх іспытах вялікую ролю іграе яшчэ і ўдача, якія менавіта заданні пападуцца, а таксама ўменне валодаць сабой, спраўляцца з хваляваннем. У аўдыторыі выпускнік павінен поўнасцю пагрузіцца ў тэст, рашаць яго, не траціць каштоўны час. Не трэба спадзявацца на староннюю дапамогу, падказкі ці спісванне – правілы вельмі строгія. Адносіны павінны быць максімальна адказнымі, бо ад гэтага залежыць увесь твой далейшы шлях.

Разам з тым, будучым выпускнікам параю не пагружацца ў вучобу з галавой, бо заўжды трэба знаходзіць час і на школьныя мерапрыемствы, на стасункі з сябрамі, каб было што ўспомніць у дарослым жыцці. Для якаснай падрыхтоўкі трэба ўмець адпачываць і ад вучобы.

– Дар’я вельмі мэтанакіраваная, старанная дзяўчынка, якая шмат займалася самападрыхтоўкай, – расказаў пра стобальніцу яе настаўнік біялогіі Аляксандр Памбухчан. – Мы планамерна ішлі да высокага выніку. Цікавасць да біялогіі ў Дашы праявілася яшчэ ў 8 класе, тады на раённай прадметнай алімпіядзе яна заваявала дыплом ІІ ступені. Пасля 9-га поўнасцю вызначылася з выбарам прафесіі і рыхтавалася мэтанакіравана: наведвала факультатыў, заняткі па інтарэсах. Як алімпіядніцы, я стараўся даваць ёй больш складаныя і цікавыя заданні. Мяркую, што менавіта дакладна пастаўленая мэта і даволі доўгая і грунтоўная падрыхтоўка ляглі ў аснову поспеху. Я жадаю Дар’і, каб і надалей яна заставалася такой жа стараннай і працавітай, каб у яе збылося ўсё, што задумала.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

26 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago